Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1000 беларусаў разам з грамадзянамі іншых постсавецкіх краін могуць страціць выбарчае права ў Эстоніі


На парлямэнцкіх выбарах у Эстоніі ў 2023 годзе. Ілюстрацыйнае фота
На парлямэнцкіх выбарах у Эстоніі ў 2023 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Апошнія муніцыпальныя выбары адбыліся ў Эстоніі ў 2021 годзе, а наступныя мусяць прайсьці ў 2025 годзе. Згодна з эстонскім заканадаўствам, каб новая норма набыла юрыдычную моц да наступных выбараў, законапраект мусяць падтрымаць у чатыры разоў больш дэпутатаў, чым тых, хто выкажуцца супраць.

У парлямэнце Эстоніі зарэгістравалі праект закону, які прадугледжвае скасаваньне права на ўдзел у выбарах органаў мясцовага самакіраваньня для грамадзян трэціх краін, у тым ліку Беларусі, Украіны, Малдовы, Армэніі і шэрагу іншых постсавецкіх краін.

Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да праекту закону, колькасьць выбарнікаў у Эстоніі ў выпадку ўхваленьня скароціцца на 72 000 чалавек. Усяго ў краіне налічваецца 980 014 выбарнікаў, у тым ліку 62 тысячы 216 чалавек — без або зь нявызначаным грамадзянствам.

Пасьля падтрымкі гэтага праекту закону ў мясцовых выбарах у Эстоніі змогуць удзельнічаць толькі грамадзяне Эстоніі, асобы без грамадзянства, грамадзяне краін Эўразьвязу і NATO ва ўзросьце, ня меншым за 16 гадоў (на агульнадзяржаўных выбарах права галасаваць маюць грамадзяне з 18 гадоў. — РС).

Апошнія муніцыпальныя выбары адбыліся ў Эстоніі ў 2021 годзе, а наступныя павінны прайсьці ў 2025 годзе. Згодна з эстонскім заканадаўствам, каб новая норма набыла юрыдычную моц да наступных выбараў, законапраект мусяць падтрымаць у чатыры разоў больш дэпутатаў, чым тых, хто выкажуцца супраць.

Згодна зь інфармацыяй Цэнтральнай выбарчай камісіі, у апошніх мясцовых выбарах у 2021 годзе ўдзельнічалі 42,5% расейцаў з агульнай колькасьці 70 446 грамадзян Расеі, якія мелі права голасу, 49,5% беларусаў ад іх агульнай колькасьці 1067, 42,8% з 3 700 грамадзян Украіны, 32,7% з 49 грамадзян Малдовы.

Апроч таго, сярод тых, хто меў права ўдзельнічаць у муніцыпальных выбарах, таксама былі 108 грамадзян Азэрбайджану, 91 — Армэніі, 72 — Грузіі, 62 — Ізраілю, 52 — Казахстану. Усе яны ў выпадку ўхваленьня прапанаванага праекту закону страцяць магчымасьць удзельнічаць у выбарах органаў мясцовага самакіраваньня.

Дзейнае цяпер заканадаўства прадугледжвае магчымасьць удзелу ў мясцовых выбарах разам з эстонцамі грамадзян іншых краін Эўразьвязу, а таксама асобаў, якія маюць доўгатэрміны або сталы дазвол на пражываньне ў Эстоніі ва ўзросьце, ня меншым за 16 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG