У прыватнасьці, аб гэтым сьведчаць дадзеныя сэрвісу GlobalCheck, паводле якіх даступнасць YouTube у краіне складае 100%.
13 лістапада прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з гендырэктарам «Масфільма» Карэнам Шахназаравым «паабяцаў вырашыць пытаньне з запаволеньнем YouTube». Пра гэта паведаміў сам Шахназараў.
«Запавольваньне YouTube, на мой погляд, сёньня ня вельмі мэтазгоднае, на што прэзыдэнт сказаў, што там бываюць усякія поскудзі. Ён выслухаў і сказаў: „Я разьбяруся, я пагляджу“», — цытуе яго словы расейскае афіцыйнае агенцтва «РИА Новости».
У пачатку жніўня карыстальнікі ў Расеі пачалі скардзіцца на збоі ў працы YouTube. Раней Крэмль абяцаў пачаць запавольваньне відэахостынгу за тое, што сэрвіс не блякуе забароненых у Расеі расейскамоўных незалежных СМІ і незалежных журналістаў, а таксама не выконвае палітыкі Крамля ў асьвятленьні вайны супраць Украіны.
Форум