Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд адхіліў скаргу на санкцыі сэрбскага бізнэсоўца Карыча, зьвязанага з Лукашэнкам


Архіўнае фота. Багалюб Карыч (зьлева), старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Шорац і Драгамір Карыч. Менск, студзень 2017 году
Архіўнае фота. Багалюб Карыч (зьлева), старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Шорац і Драгамір Карыч. Менск, студзень 2017 году

Суд агульнай юрысдыкцыі Эўразьвязу 6 лістапада адхіліў скаргу сэрбскага бізнэсоўца і палітыка Багалюба Карыча на ўведзеныя супраць яго санкцыі Эўразьвязу, паведамляецца на партале The EU Law Live.

Як піша «Позірк», Карыч «спрабаваў адмяніць некалькі абмежавальных мераў ЭЗ», якія «замарозілі ягоныя сродкі і абмежавалі яго перамяшчэньне». Прадпрымальнік сьцьвярджаў, што гэтыя санкцыі «неабгрунтаваныя».

«Спачатку гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца, падтрымку Расеяй агрэсіі супраць Украіны і меркаваную падтрымку Карычам рэжыму Лукашэнкі. <...> Суд палічыў доказы дастатковымі для захаваньня санкцыяў», — гаворыцца ў публікацыі.

  • Багалюб Карыч трапіў у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу ў 2022 годзе.
  • У чэрвені 2023 году Эўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з зарэгістраванай у Менску будаўнічай кампаніі Dana Astra, якую кантралююць Багалюб Карыч і ягоны брат Драгамір Карыч. Кампанія Dana Astra трапіла ў санкцыйныя сьпісы ў 2021 годзе за супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі.
  • «Дана Холдынгс/Дана Астра» — адзін з асноўных дэвелапэраў і забудоўшчыкаў у Беларусі. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі для забудовы некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнэс-цэнтраў. Уладальнікі Dana Holdings/Dana Astra падтрымліваюць шчыльныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.
  • Увосень 2020 году выданьне EU Observer апублікавала расьсьледаваньне пра маёмасныя сувязі Dana Holdnigs з сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам і ягонай жонкай Ліліяй Лукашэнкай праз кіпрскія афшорныя кампаніі.
  • 17 сьнежня 2020 году Рада ЭЗ унесла кампанію Dana Holdings/Dana Astra ў санкцыйны сьпіс. Пазьней кампанія трапіла пад санкцыі Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, Альбаніі, Ісьляндыі, Ліхтэнштэйна, Нарвэгіі, Паўночнай Македоніі і Чарнагорыі, якія далучыліся да новых пакетаў санкцый. У сакавіку 2023 году Dana Holdings/Dana Astra трапіла ў санкцыйны сьпіс Японіі.
  • Аляксандар Лукашэнка 29 сьнежня 2023 году падчас дакладу старшыні Менгарвыканкаму Ўладзімера Кухарава наконт будаўніцтва жытла ў Менску зьвярнуў увагу на «скаргі» ў адрас кампаніі «Дана Астра» і даручыў «разабрацца, чаму людзі крыўдзяцца».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG