Навучальны цэнтар «Адукацыйныя тэхналёгіі» (Streamline Language School) падаў дакумэнты, неабходныя для сваёй юрыдычнай ліквідацыі.
На гэта зьвярнулі ўвагу ў Альянсе расьсьледнікаў Беларусі. Паводле зьвестак суполкі, яшчэ ў пачатку кастрычніка такіх плянаў у моўнай школы не было.
У пачатку кастрычніка ў школу Streamline з вобшукам прыйшлі прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў (ДФР) Камітэту дзяржаўнага кантролю, а пасьля гэтага ў школе адключылі ўнутраныя сэрвэры, плятформу для кіраваньня бізнэсам з усімі інструмэнтамі і рэсурсамі, а таксама заблякавалі рахункі. У выніку выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты не змаглі заплаціць за навучаньне.
У Альянсе расьсьледнікаў Беларусі паведамілі, што не змаглі зьвязацца з дырэктарам школы Эдуардам Цалюком — ягоны тэлефон недаступны, а мэсэнджары адключаныя.
Моўная школа Streamline працавала на рынку Беларусі больш за 15 гадоў. Да другіх Эўрапейскіх гульняў, якія праводзіліся ў Беларусі ў 2019 годзе, школа падрыхтавала якасны адмысловы прадукт для навучаньня валянтэраў. Дагэтуль у школе працавалі больш за 300 выкладчыкаў.
У Беларусі ліквідуецца адна з найбуйнейшых моўных школ, яна дапамагала рыхтаваць валянтэраў для Эўрапейскіх гульняў
Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.
Самае папулярнае
1
Форум