Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заявілі, што маюць звыш 7 тысяч прозьвішчаў рэпрэсаваных з 2020 году беларусаў


Плякат з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў Беларусі на акцыі ў Вільні
Плякат з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў Беларусі на акцыі ў Вільні

Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозьвішчы амаль 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі, заведзеных з палітычных матываў. Зь іх 6013 чалавек ужо асудзілі.

Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны.

Як мінімум 2336 чалавек былі асуджаныя на пазбаўленьне волі, 681 — на «хімію».

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабарончым арганізацыям — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.

На 21 кастрычніка ў турмах Беларусі застаецца 1291 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. Колькасць асуджаных паводле палітычных матываў значна большая.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG