Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Малдове наперадзе прэзыдэнтка Санду, за ёй прарасейскі кандыдат Стаяноглу. Яны выйшлі ў другі тур

абноўлена

Ны выбарчым участку ў Кішынёве, 24 кастрычніка 2024
Ны выбарчым участку ў Кішынёве, 24 кастрычніка 2024

У Малдове 20 кастрычніка прайшло галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і на рэфэрэндуме аб падтрымцы далучэньня краіны да Эўразьвязу.

Выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне зачыніліся а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім.

«Папярэдняя інфармацыя паказвае, што ніхто з 11 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Малдова не набраў больш за 50% галасоў выбаршчыкаў, якія бралі ўдзел у выбарах. Адпаведна, на працягу двух тыдняў будзе арганізаваны другі тур выбараў», - заявіла на брыфінгу старшыня ЦВК Анжаліка Караман.

Другі тур мае адбыцца 3 лістапада. У ім прымуць удзел сёньняшняя прэзідэнтка краіны Мая Санду і Аляксандар Стаяноглу. Пасля апрацоўкі 98,6% бюлетэняў Санду атрымала 42,09% галасоў, а Стаяноглу - 26,26%.

Падчас брыфінгу таксама было заяўлена, што ЦВК накіруе інфармацыю аб парушэньнях у Канстытуцыйны суд, які мусіць зацьвярджаць вынікі выбараў.

Паводле ЦВК, на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі больш за 51.4% зарэгістраваных выбарнікаў (каля 1.550.000 чалавек). На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году яўка была 48,54%.

Пры гэтым на выбарчых участках у сталіцы Румыніі Бухарэсьце і ў сталіцы Расеі Маскве час галасаваньня працягнулі на дзьве гадзіны празь вялікія чэргі. Агулам за межамі Малдовы прагаласавалі каля 225 тысяч чалавек.

Каб рэфэрэндум адбыўся, патрабавалася яўка як мінімум траціны зарэгістраваных выбарнікаў.

Малдаўскія і замежныя назіральнікі папярэджвалі пра спробу Расеі ўмяшацца ў выбарчы працэс рознымі спосабамі — ад дэзынфармацыі да куплі галасоў і арганізацыя правакацый.

На рэфэрэндуме, які прапанавала Санду, жыхары Малдовы адказвалі на пытаньне, ці падтрымліваюць яны папраўку ў Канстытуцыю краіны, якая паставіць мэтай далучэньне Малдовы да Эўразьвязу.

Прэзыдэнт у Малдове мае абмежаваныя паўнамоцтвы, але Санду з дапамога лібэральнай партыі «Дзеяньне і салідарнасьць», якая яе падтрымлівае, здолела правесьці шэраг рэформаў. Яе самы амбітны праект — пазбаўленьне залежнасьці ад расейскага газу пасьля маштабнага уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Аднак гэта стала адным з фактараў інфляцыі і эканамічных праблемаў для краіны.

За некалькі дзён да галасаваньня ўлады Малдовы абвясьцілі пра арышт чатырох чалавек і папярэдзілі, што ў Расеі і на Бальканах дзясяткі іншых рыхтуюць да «дэстабілізацыі» краіны пасьля галасаваньня. Расея, чые войскі застаюцца на тэрыторыі малдоўскага сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе, адмаўляе сваё ўмяшаньне ў цяперашнія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG