«Людзей, якія перажылі трагедыю Хіросімы і Нагасакі, называюць хібакуся. Магчыма, гэта першае японскае слова, якое пачула маё пакаленьне. Тады пра гэта шмат пісалі і казалі, што гэта першыя людзі, якія выжылі пасьля ядзернай зброі. Гэта не да канца так. Мы ведаем, што былі тыя, хто перажыў ядзерныя выпрабаваньні ў СССР, у Сяміпалацінску. Чарнобыль таксама сюды можна аднесьці. Атамныя станцыі ў СССР былі адначасова фабрыкамі распрацоўкі кампанэнтаў ядзерных зарадаў. Самаму маладому хібакуся каля 80, а старэйшым за 90. Я лічу, што гэтая прэмія — правільнае рашэньне», — кажа Навумчык.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце.
Публіцыст выказаўся таксама наконт словаў Зянона Пазьняка, які на гэтым тыдні рэзка раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку палітвязьняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву. Пазьняк абвінаваціў іх у тым, што яны рэалізоўвалі ў ў 2020 годзе расейскі плян, каб падпарадкаваць Беларусь Маскве.
«Я аднойчы напісаў Пазьняку, што яго рэзкая форма можа адштурхоўваць людзей, выклікаць да яго адмоўныя эмоцыі. І я напісаў яму: так, Вы кажаце праўду, і калі-небудзь з гэтым пагодзяцца ўсе, але цяпер гэта шкодзіць вашаму іміджу. Ён адказаў (не літаральна), што яго зусім не цікавіць ягоны імідж і што ёсьць рэчы, якія трэба сказаць і ён іх кажа. Так было і з артыкулам пра расейскі імпэрыялізм. Я зараз ня буду казаць пра пэрсоны, але падзеі 2020 году належным чынам не праааналізаваныя. Перашкаджае тое, што іх актыўныя ўдзельнікі за кратамі. І трэба іх вызваляць. Пазьняк, дарэчы, таксама гэта кажа», — гаворыць Сяргей Навумчык.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум