Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі камітэт назваў ляўрэатаў прэміі ў фізыцы


Джон Гопфілд і Джэфры Гінтан — ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі-2024 у фізыцы
Джон Гопфілд і Джэфры Гінтан — ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі-2024 у фізыцы

Сталі вядомыя ўладальнікі другой прэміі пасьля мэдыцыны.

Нобэлеўская прэмія ў фізіцы прысуджаецца ў аўторак, празь дзень пасьля таго, як двое амэрыканскіх навукоўцаў, адзін зь якіх мае беларускія карані, атрымалі прэмію ў галіне мэдыцыны за адкрыцьцё мікраРНК.

Сёлета прэмію ў фізыцы прысудзілі Джону Гопфілду з Прынстанскага ўнівэрсытэту (ЗША) і Джэфры Гінтану з Унівэрсытэту Таронта (Канада). «За асноватворныя дасьледаваньні і вынаходзтвы, якія ўключалі машыннае навучаньне з дапамогай штучных нэўронавых сетак».

Гопфілд стварыў асацыятыўную памяць, якая можа захоўваць і аднаўляць выявы і іншыя тыпы дадзеных.

Гінтан вынайшаў мэтад, які можа аўтаномна знаходзіць уласьцівасьці ў дадзеных і выконваць такія задачы, як ідэнтыфікацыя канкрэтных элемэнтаў на фатаграфіях.

Леташнюю Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы атрымалі трое навукоўцаў за тое, што ўпершыню на долю секунды зазірнулі ў звышхуткі сьвет электронаў, якія круцяцца. Галіна навукі, дасьледаваньні якой аднойчы могуць прывесьці да паляпшэньня электронікі або дыягностыкі хвароб.

Прэмію 2023 году прысудзілі француска-швэдзкаму фізыку Ан Л’Юлье, францускаму вучонаму П’еру Агастыні і нараджэнцу Вугоршчыны Фэрэнцу Краўшу за іх працу з малюсенькай часткай кожнага атама, якая рухаецца вакол цэнтру і зьяўляецца асновай практычна ўсяго: хіміі, фізыкі, нашых целаў і электронных прыладаў.

Прэмію ў мэдыцыне раней атрымалі Віктар Амброс і Гэры Раўкун, іх узнагародзілі за адкрыцьцё драбнюткіх кавалачкаў генэтычнага матэрыялу, якія служаць спалучальнікамі ўнутры клетак і дапамагаюць кантраляваць працэсы ў клетках арганізму. Калі навукоўцы змогуць лепш зразумець, як яны працуюць і як імі маніпуляваць, гэта можа прывесьці да стварэньня магутных мэтадаў лячэньня такіх захворваньняў, як рак.

Прэмія ў фізыцы прадугледжвае грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў швэдзкіх кронаў (1 мільён даляраў) з спадчыны стваральніка прэміі, швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля. Яна прысуджалася 117 разоў. Ляўрэатаў запрашаюць атрымаць узнагароды на цырымоніі 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля.

У сераду назавуць ляўрэата ў хіміі, а ў чацьвер — у літаратуры. Нобэлеўская прэмія міру будзе абвешчана ў пятніцу, а прэмія ў эканоміцы на наступным тыдні — 14 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG