Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Пратасевіч агучыў пяць імёнаў вызваленых палітвязьняў


Тацяна Біруля, Аляксандар Фікаў, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг
Тацяна Біруля, Аляксандар Фікаў, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг

Экс-рэдактар ​​тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч агучыў у сваім тэлеграм-канале пяць імёнаў з 37 палітвязьняў, вызваленых сёньня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

«Адразу агаваруся, што сярод гэтых людзей няма мэдыйных пэрсон, але якая розьніца? Я аднолькава буду рады кожнаму такому выпадку, незалежна ад пазнавальнасці экс-асуджаных», — напісаў Пратасевіч.

Паводле ягонае інфармацыі, сярод вызваленых: Аляксандар Фікаў, Тацяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун і Кацярына Джыг.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Фікаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за данаты, Біруля — па 5 артыкулах КК на 6 гадоў зьняволеньня, Сікорская — на 4 гады праз абвінавачаньне ў абразе прадстаўніка ўлады і прэзыдэнта, Корзун — на 4 гады па абвінавачаньні ў распальваньні варожасьці, Джыг — на 4 гады праз абвінавачаньне ў прычыненьні шкоды нацбясьпецы Беларусі і абразе прэзыдэнта.

Незалежна праверыць словы Пратасевіча рэдакцыя пакуль ня мае магчымасьці.

  • Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 3 ліпеня на волю па памілаваньні выйшлі 115 чалавек. Зь іх праваабаронцам вядомыя 57 прозьвішчаў палітвязьняў, якія, як і раней, не апублічваюцца.
  • У Беларусі цяпер 1359 чалавек прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG