Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад дэбатамі 10 верасьня кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША Трамп і Гарыс зраўняліся ў апытаньнях

Камала Гарыс і Дональд Трамп, каляж
Камала Гарыс і Дональд Трамп, каляж

Апытаньне, праведзенае New York Times і каледжам Сіена паказала, што Трамп апярэджвае Гарыс на адзін працэнтны пункт, 48% −47%, і гэтая розьніца знаходзіцца ў межах хібнасьці апытаньня, таму на выбарах 5 лістапада магчымая перамога любога з кандыдатаў, паведамляе Голас Амэрыкі.

Кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп і ягоная суперніца ад Дэмакратычнай партыі віцэ-прэзыдэнтка ЗША c фактычна зраўняліся ў апытаньнях у апошнія тыдні выбараў, сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага выданьнем New York Times і каледжам Сіена.

Паводле апублікаванага ў нядзелю апытаньня, Трамп апярэджвае Гарыс на адзін працэнтны пункт, 48% супраць 47%, і гэтая розьніца знаходзіцца ў межах хібнасьці апытаньня, што азначае, што на выбарах 5 лістапада магчымая перамога любога з кандыдатаў.

Хоць кампанія Трампа збавіла тэмпы на працягу некалькіх тыдняў пасьля таго, як дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн выбыў з гонкі ў ліпені, апошнія апытаньні паказваюць, што ядро ягонай падтрымкі захавалася.

Апытаньне сьведчыць пра тое, што выбарнікі лічаць неабходным даведацца больш пра Гарыс, у той час як іхная думка пра Трампа ў асноўным сфармавалася. Падчас апытаньня 28% імаверных выбарнікаў заявілі, што ім патрэбна дадатковая інфармацыя пра кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, у той час як пра Трампа тое ж самае сказалі толькі 9%.

Апытаньне паказвае, што прэзыдэнцкія дэбаты 10 верасьня могуць стаць вырашальным момантам у перадвыбарнай гонцы. У Гарыс будзе магчымасьць больш падрабязна расказаць пра сваю палітыку, якую яна плянуе праводзіць. Гонка настолькі канкурэнтная, што нават нязначная перавага любога з кандыдатаў можа стаць вырашальнай.

  • З таго часу, як летам Гарыс зьмяніла Байдэна ў якасьці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, яна актыўна праводзіць выбарчую кампанію, але зводзіць да мінімуму інтэрвію з прадстаўнікамі СМІ.
  • Асноўныя паказчыкі апошняга апытаньня падобныя з апошнім супастаўным дасьледаваньнем New York Times / Siena College, апублікаваным у канцы ліпеня. У тым апытаньні Трамп таксама апярэджваў на адзін працэнтны пункт — розьніца ў межах хібнасьці. Апытаньні ў сямі ключавых штатах, якія вагаюцца і, пэўна, вызначаць пераможцу на выбарах, таксама пастаянна паказваюць на тое, што гонка будзе асабліва напружанай.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG