Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаецца яшчэ адзін працэс за дапамогу палітвязьням, судзяць пэнсіянэрку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд над актывісткай Аленай Тоцкай пачынаецца 9 верасьня ў Менскім абласным судзе.

Справу разглядае Вячаслаў Тулейка, паведамляе «Вясна».

62-гадовую Алену Тоцкую затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валянтэркай. 8 красавіка «экстрэмісцкім фармаваньнем» быў прызнаны чат «Волонтеры. Гомель». У дакумэнце КДБ пазначана прозьвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненьне да чату.

Праваабаронцы прызналі Алену Тоцкую палітычнай зьняволенай.

  • Масавы рэйд сілавікоў па кватэрах тых, хто дапамагаў сем’ям палітзьняволеных прадуктовымі наборамі праз інтэрнэт-пляцоўку «Е-дастаўка» сеткі крамаў «Эўраопт» у рамках ініцыятывы «INeedHelpBY» (16 студзеня прызнаная экстрэмісцкім фармаваньнем), адбыўся 23 студзеня. У асноўным пацярпелі жанчыны і сваякі палітвязьняў.
  • Паводле зьвестак праваабаронцаў, пасьля гэтага рэйду сама меней 126 чалавек трапілі пад судовы адміністрацыйны перасьлед паводле арт. 24.15 КаАП («Выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці») з пачатку лютага 2024 году па ўсёй Беларусі. Ім прызначалі штрафы ў памеры ад 400 да 1200 рублёў (ад 10 да 30 базавых велічыняў) з канфіскацыяй дапамогі.
  • Прыкладна супраць 30 чалавек завялі крымінальныя справы за тое, што падтрымлівалі палітвязьняў невялікімі грашовымі пераводамі і перадачамі. Паводле зьвестак «Вясны», сама меней 22 чалавекі цяпер застаюцца пад вартай у СІЗА. Амаль усе — жанчыны, большасьць зь якіх ва ўзросьце больш за 50 гадоў. На іх завялі крымінальныя справы за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле гэтага артыкулу ім пагражае да 7 гадоў калёніі. Крымінальныя справы на дзевяць жанчын ужо апынуліся ў судзе — кагосьці ўжо асудзілі, а хтосьці яшчэ чакае суду.
  • Нягледзячы на тое, што людзі дапамагалі палітвязьням па ўласным жаданьні і з уласных грошай, іх абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Сутнасьць абвінавачаньня ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю пра палітвязьняў на рэсурсах, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» (гаворка пра інтэрнэт-рэсурсы праваабарончых арганізацый і ініцыятываў).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG