Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі ксяндза з Пружанаў Паўла Ярашэвіча


Павал Ярашэвіч
Павал Ярашэвіч

У Беларусі працягваецца жорсткі перасьлед Каталіцкай царквы.

Сьвятар Павал Ярашэвіч знаходзіцца ў ізалятары зь пятніцы, 16-га жніўня. Імаверна, суд над ім адбудзецца 19 жніўня, піша «Хрысьціянская візія».

Ксёндз Ярашэвіч зьяўляецца пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Парафія ўваходізць у Пінскую дыяцэзію.

У ліпені Папа Рымскі прызначыў новым біскупам для Беларусі ксяндза, якога год таму затрымлівалі сілавікі. Ім стаў сьвятар зь Ліды, ксёндз Андрэй Зноска, пробашч касьцёлу Божай Міласэрнасьці.

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што ксяндза Андрэя Зноску прызначылі дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Якраз там служыць ксёндз Ярашэвіч.

  • Пасьля 2020 году праз палітычны перасьлед рэжыму Лукашэнкі прайшлі больш за 60 беларускіх сьвятароў. Многіх затрымлівалі за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў», давалі «суткі» або штрафы. На некаторых завялі крымінальныя справы.
  • На 16 гадоў калёніі асудзілі праваслаўнага сьвятара Сяргея Разановіча ў «справе Аўтуховіча», разам зь ім асудзілі ягоных жонку і сына. Восем месяцаў застаецца за кратамі цяжка хворы ксёндз Генрых Акалатовіч з Валожына. Яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Дэталі справы невядомыя. На ксяндза Дзьмітрыя Прыступу з Баранавічаў завялі крымінальную справу за тое, што ён «пракаціў» на капоце амапаўца ў першыя дні пратэстаў. Прыступа пасьпеў выехаць зь Беларусі.
  • Больш за дзесяць хрысьціянскіх сьвятароў выехалі зь Беларусі праз палітычны перасьлед з 2020 году, у тым ліку ксёндз-паляк Анджэй Бульчак, які 14 гадоў працаваў у Паставах і пабудаваў там касьцёл. Таксама праваслаўныя сьвятары айцец Георгі Рой і Аляксандар Кухта, якія выйшлі з-пад юрысдыкцыі Масквы і якіх узяў «пад крыло» Канстантынопаль.
  • Рэжым Лукашэнкі зьнішчыў пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» ў Менску, а будынак, прыстасаваны да малітваў, разбурыў. Пастара Вячаслава Ганчарэнку выклікалі на допыты і адпраўлялі ў ізалятар.
  • Пасьля таямнічага начнога лякальнага пажару закрылі Чырвоны касьцёл, сымбаль каталікоў і візытоўку Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG