Падзеі 11 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1496 — Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.
1613 — каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.
1660 — войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
1705 — у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётра І забіў 5 манахаў-базыльянаў.
1920 — армія РСФСР заняла Менск пасьля адступленьня польскай арміі, гэты дзень да Другой сусьветнай вайны адзначаўся як Дзень вызваленьня Беларусі ад «белапалякаў».
1971 — у Пітсбургу — першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка».
1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная воля».
1995 — адбылося забойства 8 тысяч басьнійскіх мусульман — мужчын і хлопчыкаў — салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.
2007 — Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасад названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.
2023 — у шпіталі БСМП ў Горадні памеёр палітвязень Алесь Пушкін, і грамадзкі дзяяч, яго пры сьмерці прывезьлі ў шпіталь з турмы.
У гэты дзень нарадзіліся
1745 — Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1911 — Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.
1934 — Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.
У памяці
1982 — Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў ХХ ст. ва Ўсходняй Эўропе, аўтар раману «Дэрвіш і сьмерць».
Форум