Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі расказалі пра голага парушальніка, празь якога на 2 гадзіны закрывалі памежны пераход


Слуп на памежжы Польшчы і Беларусі
Слуп на памежжы Польшчы і Беларусі

Асобу парушальніка вызначаюць.

Інцыдэнт адбыўся каля 17:40 панядзелка ў пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль. Мужчына спрабаваў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзеньня і дакумэнтаў.

«Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены мэдычны агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап’яненьня», — расказаў Sputnik Беларусь афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Парушальніка затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня для далейшага разбору. Цяпер яго асоба высьвятляецца.

Мужчыну прыцягнуць да адказнасьці за наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі, а таксама парушэньне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Акрамя таго, у адносінах парушальніка пачата праверка паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 366 КК («Гвалт у дачыненьні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»).

1 ліпеня голы мужчына бег па Варшаўскім мосьце з Польшчы ў Беларусь. «Што зь ім было далей, невядома. Некаторы час польскія памежнікі не прымалі транспарт, які рухаўся зь Беларусі», — адзначыў чытач.

Пра тое, што каля 19:00 польскі бок спыніў прыём аўтамабіляў і аўтобусаў, паведамляе «Віртуальны Брэст». На мост маглі трапіць толькі тыя, хто рухаўся ў кірунку Беларусі.

Адзначаецца, што па стане на 21:30 рух цалкам аднавілі ў абодва бакі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG