Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрыдман: Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна


Аляксандар Фрыдман
Аляксандар Фрыдман

Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта некаторыя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў — «Беларускі трэкер перамен».

Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

Экспэрты праекту адзначаюць, што ўлады ўзялі курс на «адмову нават ад кіраваных экспэрымэнтаў зь пераразьмеркаваньнем палітычнага ўплыву ўнутры сыстэмы». Фрыдман, аднак, лічыць, што на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах у 2025 годзе Лукашэнка будзе старацца стварыць прынамсі ілюзію палітычнай барацьбы.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Думаю, што безальтэрнатыўныя выбары — гэта зашмат нават для Лукашэнкі. Ён закладнік сёньняшняга палітычнага становішча. Пакуль цяжка знайсьці нейкую пэрсону, якая змагла б выступіць на гэтых выбарах. Цяжка ўявіць, што можа казаць умоўны кандыдат Гайдукевіч, калі ён ужо казаў, што найлепшае, што напаткала Беларусь, — гэта Лукашэнка. Калі чалавек выходзіць з такім пасылам на выбары, то гэта гратэскава нават па мерках беларускай дыктатуры. Таму ім трэба будзе знайсьці нейкіх кандыдатаў. Пакуль іх ня бачна. Магчыма, Гайдукевіч і Чэрачань. Гэта ў нейкім сэнсе будзе пасаваць, бо Лукашэнка намеціў для сябе вынік у 90%, магчыма нават больш. Яму абавязкова трэба перабіць дасягненьне Пуціна — 87%. Каб яны не знайшлі, у Лукашэнкі будзе 90%+». – кажа Фрыдман.

У каманду праекту «Беларускі трэкер пераменаў» уваходзяць заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман, асацыяваны аналітык Эўрапейскай рады ў міжнародных адносінах Павел Сьлюнькін, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі, дырэктарка і старшы супрацоўнік Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік і Генадзь Коршунаў, а таксама незалежны сацыёляг Філіп Біканаў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG