Затрыманыя, як сьцьвярджаюць польскія ўлады, рыхтавалі дывэрсіі і масавыя падпалы. Затрымалі дваіх грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Польшчы, якія рабілі гэта на загад расейскага ГРУ. За кожны пашкоджаны ці зьнішчаны аб'ект выканаўцам прапаноўвалася ўзнагарода ў 10 тысяч эўра.
Госьць «ПіКу Свабоды» — Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
«Белага звольнілі зь міліцыі ў 2014 годзе за прагулы. Ён служыў у патрульна-паставой службе. Ён быў на добрым рахунку, у яго не было дысцыплінарных спагнаньняў. Як ён апынуўся ў Польшчы, мы ня ведаем. Але да прыезду сюды ён быў ва Ўкраіне, ваяваў на баку Ўкраіны, у батальёне «Тэрор». Гэтае падразьдзяленьне створана беларускімі добраахвотнікамі. Касьцючэнку раней судзілі за маёмасныя злачынствы. Абодва, дарэчы, ня ўдзельнічалі ў пратэстах супраць улады Лукашэнкі, ніколі не затрымліваліся. Думаю, яны ўсё гэта рабілі за грошы. Вядома, што яны не даюць паказаньняў і не супрацоўнічаюць са сьледзтвам», — расказаў Лупаносаў.
Цяпер ім пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум