Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
Хто такі Віктар Шаўцоў? Апошнім часам яго імя гучыць рэдка, але менавіта гэты чалавек кіраваў кампаніяй, празь якую ішоў буйны экспарт зь Беларусі ў Вэнэсуэлу. Кампанія Віктара Шаўцова засьвяціліся таксама ў адносінах паміж рэжымам Лукашэнкі і Іракам Садама Хусэйна.
«Для друку пашпартоў «Новай Беларусі» выбралі літоўскую кампанію UAB Garsų pasaulis. У гэтай кампаніі была яшчэ адна фірма ў Літве, якой яны валодалі разам з Шаўцовым і ягонымі проксіасобамі, юрыдычнымі і фізычнымі. Яна называецца а UAB GP Holographic. У Літве Garsų pasaulis рабілі блянкі для літоўскіх пашпартоў. Літоўцы ня ведалі пра гэтае супрацоўніцтва з «гаманцом Лукашэнкі» і зараз вельмі ўстрывожыліся. Гэтыя кампаніі сядзяць у адным будынку», – расказвае Станіслаў Івашкевіч.
Цалкам размову шлядзіце ў відэафармаце.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум