Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». «Зраблю ўсё магчымае, каб яны селі». Ці прагнуць палітвязьні помсты


Аляксей Лявончык і Дар'я Кароль. Каляж.
Аляксей Лявончык і Дар'я Кароль. Каляж.

Рэжым у Беларусі легалізуе палітычныя рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў. З пункту гледжаньня права многія незаконныя раней практыкі сталі легальнымі. Ці пазбаўляе гэта ад адказнасьці сілавікоў і судзьдзяў? Ці павінны яны ў будучыні адказваць за перасьлед?

Пра гэта ў этэры «Свабоды» разважае былая палітзьняволеная Дар’я Кароль і заснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык. Яны прымаюць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітзьняволеных у Беларусі.

Дар’я Кароль: Пытаньне адказнасьці — складанае. Нехта хоча, каб адказныя сядзелі ў турмах, іншыя, каб плацілі вялікія грошы, пазбавіць іх маёмасьці. А камусьці хочацца справядлівасьці, каб быў суд за катаваньні і прысуды за данаты і рэпосты. Для мяне, жанчыны, якая выйшла з турмы, мне ўсё адно на іх. Я працую зь іншымі справамі, якія датычаць палітзьняволеных. У мяне няма жаданьня помсты, але я ведаю тых, хто хоча. Я ведаю людзей, якіх вельмі траўмаваў гэты досьвед. Яны пасьля 10 сутак на Акрэсьціна ўжо тры гады п’юць супакойваючыя лекі, ня могуць спаць. Ёсьць тыя, хто страціў працу, ня можа выехаць. Для такіх жыцьцё ламаецца ў адзін момант. У мяне жаданьня ім помсьціць, але мне хочацца справядлівасьці.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Аляксей Лявончык: У Трэцім Рэйху перасьлед габрэяў быў цалкам законным. І канцлягеры былі законныя. Але гэта не пазбавіла пятлі гэтых так званых законаў. Але тады спрацавала лёгіка пераможцаў вайны і іх судзілі. Цяпер усё значна прасьцей. Беларусь падпісала шмат міжнародных канвэнцый, якія стаяць у герархіі над нацыянальнымі законамі. А гэтыя новы законы пра пазбаўленьне маёмасьці і экстрэмізму пярэчыць Дэклярацыі правоў чалавека ў сотнях месцаў. Усе рэпрэсіі ў сьвеце былі законнымі, але напрыклад у Польшчы гэта нікога не стрымала, каб правесьці люстрацыю. Так, ня ўсе сядуць, але ня ўсе і павінны сядаць. Галоўнае — не пасадзіць, а галоўнае — зрабіць прышчэпку, каб больш нікому ў галаву не прыйшла ідэя, што «мы можам паўтарыць». Але я хачу помсты, бо я бачу, што яны робяць. Я зраблю ўсё, што магчыма, каб галоўныя гульцы або ўсё страцілі, або прыселі або назаўсёды пакінулі Беларусь.

У мерапрыемстве ў Празе прымае ўдзел больш за 70 чалавек. Гэта першае пасьля падзей 2020 году буйное экспэртна-палітычнае мерапрыемства, прысьвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG