Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 год таму памёр Павал Жаўрыд, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня


Павал Жаўрыд
Павал Жаўрыд

Падзеі 11 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дзень у гісторыі

1855 — быў заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.

1910 — прэзыдэнт ЗША Уільям Тафт адкрывае помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынгтоне.

1916Альбэрт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю агульную тэорыю адноснасьці.

Графіці, прысьвечанае Альбэрту Эйнштэйну ў Менску
Графіці, прысьвечанае Альбэрту Эйнштэйну ў Менску

1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які прапанаваў заснаваць прэмію, вядомую пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929 годзе.

Лэдзі Гага і Лайза Мінэлі на 94-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Оскар», Лос Анджэлес, 27 сакавіка 2022 г.
Лэдзі Гага і Лайза Мінэлі на 94-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Оскар», Лос Анджэлес, 27 сакавіка 2022 г.

1928 — у Нью-Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.

1944 — акружаны фашыстамі, падарваў сябе гранатай Марат Казей, 15-гадовы партызан. Адбылося гэта 80 гадоў таму пад Уздою, у вёсцы Хароміцкія.

1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася падпісаньнем Варшаўскай дамовы.

1994 — у Тураве пастаўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

Помнік Кірылу Тураўскаму ў Тураве
Помнік Кірылу Тураўскаму ў Тураве

2011 — у Менску пачаўся судовы працэс над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам, а таксама ўдзельнікамі Плошчы Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым і Дзьмітрыем Буланавым. Усіх іх абвінавацілі ў масавых беспарадках.

2017 — гурт Naviband выйшаў у фінал Эўравізіі-2017. Гэта быў першы выпадак, калі Беларусь на конкурсе прадстаўлялі зь песьняй па-беларуску.

У гэты дзень нарадзіліся

1759 Геранім Вінцэнт Радзівіл, князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1888 — у Магілёве нарадзіўся Ірвінг Бэрлін, кампазытар і паэт, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ ст.

1899 — Глеб Глебаў, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1904 Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст.

Сальвадор Далі «Трывучасьць памяці»
Сальвадор Далі «Трывучасьць памяці»

1916 — ​Камілё Хасэ Сэля, гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1989 году.

1917 — у Пружанах нарадзіўся Арон Салавейчык, дасьледнік Талмуду.

1947 — ​ Раіса Баравікова, беларуская пісьменьніца і перакладчыца.

У памяці

1939 — у лягеры ў Комі памёр Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

1953 Гасан Канапацкі, вайсковы і грамадзка-палітычны дзяяч, стваральнік беларускага войска.

1981 Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.

Боб Марлі
Боб Марлі

1990Венядзікт Ерафееў, расейскі пісьменьнік.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG