Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пад пагрозай далейшая праца каталіцкага «Радыё Марыя»


Сайт Радыё Марыя
Сайт Радыё Марыя

Будынак, дзе сёньня месьціцца радыёстанцыя, прадаюць новаму ўласьніку.

Каталіцкае «Радыё Марыя» павінна цягам трох месяцаў пакінуць будынак, у якім працавала 8 гадоў.

Пра высяленьне «Радыё Марыя» паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. Прычына ў тым, што будынак прадаюць новаму ўласьніку.

«Выезд для нас — гэта ня проста „задача“, гэта якраз „праблема“. Бо нашы патрабаваньні да памяшканьня надта высокія, а нашы магчымасьці надта малыя», — гаворыцца ў допісе.

Рэдакцыя шукае разьвязаньня. Ёсьць два варыянты — або выкупіць дом, дзе радыё знаходзіцца цяпер, або тэрмінова адшукаць новае месца для сядзібы. Радыё спадзяецца на «цуд», каб сабраць 140 тысяч даляраў да 12 красавіка.

Калі выкупіць дом не атрымаецца, грошы пойдуць на арэнду новага памяшканьня. Ахвяраваньні прымаюць толькі зь Беларусі.

«Радыё Марыя» дзейнічае ў Беларусі з 2016 году. Гэта міжнароднае хрысьціянскае радыё, заснаванае ў 1963 годзе ў Італіі. Сёньня яно працуе больш як у 70 краінах сьвету. Этэр вядзецца на роднай мове кожнага народу, адпаведна, у Беларусі — на беларускай.

Гэтая радыёстанцыя — не камэрцыйны праект: на хвалях «Радыё Марыя» няма рэклямы, яно не фінансуецца Касьцёлам. Асноўная мэта — інфармаваць вернікаў пра каталіцкае жыцьцё і дапамагаць у штодзённай малітве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG