Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браславе чатырох чалавек асудзілі ў крымінальнай справе за дапамогу ў нелегальнай міграцыі


Мігранты на мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота 2021 году
Мігранты на мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота 2021 году

Суд Браслаўскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі (ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.

Паводле матэрыялаў суду, абвінавачаныя, «дзейнічаючы групай асобаў па папярэдняй змове, з карысьлівых памкненьняў, наўмысна», у пэрыяд з 12 па 13 красавіка 2023 году садзейнічалі незаконнаму выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу 12 іншаземцаў.

Трое фігурантаў прызналі сваю віну ў судзе, яшчэ адзін не прызнаў.

Суд прызнаў усіх чацьвярых вінаватымі ў арганізацыі незаконнай міграцыі і прызначыў ім пакараньне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму. Таксама кожны зь іх павінен заплаціць штраф у 4000 рублёў (100 базавых велічыняў).

У даход дзяржавы як «сродкі злачынства» канфіскавалі дзьве машыны, пляншэт, мабільныя тэлефоны абвінавачаных, а таксама 200 даляраў, якія канфіскавалі ў аднаго зь іх.

Абвінавачаныя не пагадзіліся з выракам і падалі апэляцыю, але судовая калегія пакінула яе без задавальненьня.

Прысуд набыў законную моц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG