Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць журналіста Ігара Карнея

абноўлена

Ігар Карней. Архіўнае фота
Ігар Карней. Архіўнае фота

56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).

У Менскім гарадзкім судзе 19 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы журналіста Ігара Карнея.

Як піша «Вясна», Ігара Карнея абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Па гэтым артыкуле журналісту можа пагражаць абмежаваньне волі на тэрмін да 4 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Газэта адміністрацыі Лукашэнкі «Беларусь сегодня» паведаміла, што Ігара Карнея судзяць за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якую ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем.

Справу прызначаны разглядаць судзьдзя Сяргей Кацар.

Ігар Карней вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Паводле БАЖ, у зьняволеньні ў Беларусі цяпер 34 прадстаўнікі мэдыя.

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку суду, дзе разглядаецца справа Ігара Карнея. Пра гэта паведаміла Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

«Дыпляматы ЭЗ, Аўстрыі, Нідэрляндаў, Славаччыны, Швэцыі, Нямеччыны, Польшчы і Вялікай Брытаніі сёньня былі ля будынку суду на знак салідарнасьці зь Ігарам Карнеем, адным з 34 працаўнікоў СМІ, зьняволеных у Беларусі, і ўсімі, каго судзяць з палітычных матываў».

Перасьлед Ігара Карнея

Журналіста Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.

Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА №1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG