Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Kaspersky заявілі, што летась перадухілілі 3,3 млн фішынгавых атак у Беларусі


Kaspersky
Kaspersky

Самы высокі ўзровень падобных атак зафіксавалі ў верасьні.

Рашэньні кампаніі Kaspersky дапамаглі спыніць і перадухіліць 3,3 млн фішынгавых атак у Беларусі. Як паведамілі Office Life у офісе кампаніі, мэсэнджары і сацыяльныя сеткі аказаліся сярод найбольш папулярных каналаў для распаўсюджваньня фішынгавых схем.

Зламысьнікі таксама выкарыстоўвалі тэму крыптавалютных біржаў і прыцягвалі ўвагу да чат-ботаў, ствараючы падробленыя рэсурсы з удаваным функцыяналам. Некаторыя з гэтых чат-ботаў нават выкарыстоўваліся праломнікамі для напісаньня тэкстаў пры падрыхтоўцы мэтавых нападаў.

Ашуканцы не пакінулі правераных мэтадаў, уключаючы адаптацыю фішынгавых схемаў пад актуальныя навіны, такія як кінапрэм’еры, чаканыя выпускі, спартовыя і культурніцкія падзеі, прапаноўваючы нібы доступ да навінак па выгаднай цане або крыху раней.

Зьміцер Кудрэвіч, прадстаўнік Kaspersky у Беларусі, падкрэсьлівае, што «фішынг застаецца адной з асноўных пагроз у лічбавым сьвеце, пры гэтым зламысьнікі не зьніжаюць сваёй актыўнасьці». Ён нагадвае, што важна правяраць інфармацыю перад пераходам па спасылцы і не перадаваць свае асабістыя дадзеныя пабочным асобам ні ў асабістых паведамленьнях, ні на сеціўных рэсурсах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG