Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram вярнуў у эмоджы чырвона-зялёны сьцяг замест бел-чырвона-белага


Марш новай Беларусі, Менск, 23 жніўня 2020
Марш новай Беларусі, Менск, 23 жніўня 2020

Месэнджар Telegram вярнуў эмоджы ў выглядзе чырвона-зялёнага беларускага сьцяга, які раней аўтаматычна замяняўся ў анімацыі на бел-чырвона-белы.

Выявы замяніліся нават у старых паведамленьнях, піша партал «Люстэрка».

Калі выбраць у паведамленьнях сымбаль-эмоджы са сьцягам Беларусі, то на экране адлюструецца чырвона-зялёны сьцяг, хаця яшчэ нядаўна ён аўтаматычна замяняўся на анімаваны бел-чырвона-белы. Больш за тое, абраць анімаваны сьцяжок цяпер наогул немагчыма.

Выявы сьцягоў памяняліся на чырвона-зялёны нават у старых паведамленьнях, напрыклад, у пабліках незалежных СМІ і іншых рэсурсаў.

25 жніўня 2020 году на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў у Беларусі Telegram у наборы эмоджы памяняў чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг Беларусі на нацыянальны бел-чырвона-белы.

Пасьля гэтага карыстальнікі не маглі адправіць суразмоўцу афіцыйны сьцяг краіны самастойным паведамленьнем. Пры гэтым бел-чырвона-белы сьцяг адлюстроўваўся ў большым памеры, чым сьцягі іншых дзяржаваў, быў анімаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG