Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі, што КДБ цісьне на ўкраінцаў у Беларусі


КДБ Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
КДБ Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

У Цэнтры нацыянальнага супраціву паведамілі аб выкліках украінцаў на допыты ў КДБ.

У Цэнтры нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацыяў Украіны, заявілі, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі праводзіць «фільтрацыйныя дзеяньні» датычна ўкраінцаў.

«У прыватнасьці, за мінулы месяц павялічылася колькасьць выпадкаў выкліку ўкраінцаў на допыт, а таксама ператрусы ў нашых суграмадзян. Беларускія спэцслужбы шукаюць сярод украінцаў інфарматараў і плянуюць далучыць іх да супрацы», — адзначаецца ў паведамленьні цэнтру.

У пачатку студзеня беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што тры ўкраінскія вайскоўцы праходзяць у Беларусі празь «фільтрацыйнай працэдуры».

18 студзеня ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі начальнік Сьледчага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Канстанцін Бычак заявіў аб выяўленьні на беларускай тэрыторыі «сеткі ўкраінскіх агентаў», якія нібыта займаліся перакіданьнем выбуховых рэчываў і зброі. Тады паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Ўкраіны Вячаслава Барадзія і ягоным «куратары».

31 студзеня стала вядома, што ў 2017 годзе супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі затрымалі афіцэра запасу, які нібыта працаваў на спэцслужбы Ўкраіны. Паводле дзяржаўных СМІ, украінскія спэцслужбы вельмі цікавілі сумесныя вучэньні, якія праводзіліся і праводзяцца паміж Беларусьсю і Расеяй. Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны нібыта таксама цікавілі сакрэтныя дакумэнты, зьвязаныя з вучэньнямі АДКБ.

Аднак Служба бясьпекі Ўкраіны не камэнтавала ніводнага з гэтых выпадкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG