Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — збой у працы сайтаў і аплікацыяў дамэннай зоны RU


Расейскія інтэрнэт-карыстальнікі масава скардзяцца на збоі ў працы сайтаў і аплікацыяў дамэннай зоны RU.

Пра гэта піша партал «Люстэрка» са спасылкай на тэлеграм-канал «Код Дурава».

Не працуюць сайты «Яндэкса», «Мегафона», МТС, Ozon, Wildberries, «Авіто» і многія іншыя.

Беларускія карыстальнікі таксама скардзяцца на праблемы з доступам да расейскіх паштовых сэрвісаў — у прыватнасьці, гаворка ідзе пра mail.ru і «Яндэкс».

Праблема можа быць зьвязаная з DNSSEC — гэта набор пашырэньняў пратаколу DNS, якія дазваляюць мінімізаваць напады, зьвязаныя з падменай IP-адрасоў.

«Гэтая тэхналёгія вельмі важная, бо дадае да DNS лічбавыя подпісы, якія пацьвярджаюць сапраўднасьць DNS-запісаў і забясьпечваюць цэласнасьць дадзеных у DNS — важна для надзейнай ідэнтыфікацыі вэб-рэсурсаў у Сеціве», — піша «Код Дурава».

Праект «Сеткавыя свабоды» зьвяртае ўвагу, што расейскія ўлады абяцалі перавесьці ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне на нацыянальны сэрвэр DNS. «Імаверна, менавіта гэта цяпер і адбываецца з масай сайтаў у зоне Ru», — лічаць у праекце.

У расейскім «Кардынацыйным цэнтры нацыянальнага дамэну сеткі Інтэрнэт» паведамілі, што праблема зьвязаная з глябальнай інфраструктурай DNSSEC. Там заявілі, што для абанэнтаў нацыянальнай сыстэмы дамэнных імёнаў (сыстэма дамэнных імёнаў, створаная паводле закону аб «сувэрэнным Рунэце») праблема вырашаная. Для астатніх, запэўніваюць у Мінлічбе РФ, праблема будзе вырашаная найбліжэйшым часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG