Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская армія ўзмацніла ахову мяжы з Украінай і патлумачыла чаму


Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі далучылі да аховы мяжы з Украінай. Фота Міністэрства абароны Беларусі, 30 студзеня 2024
Сілы спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі далучылі да аховы мяжы з Украінай. Фота Міністэрства абароны Беларусі, 30 студзеня 2024

«Асноўная мэта — забесьпячэньне бясьпекі грамадзян Беларусі, папярэджаньне парушэньня дзяржмяжы, выключэньне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Пад аховай важныя аб’екты, уключаючы дарогі і шляхаправоды».

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб узмацненьні аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку.

«Асноўная мэта — забесьпячэньне бясьпекі грамадзян Беларусі, папярэджаньне парушэньня дзяржмяжы, выключэньне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Пад аховай важныя аб’екты, уключаючы дарогі і шляхаправоды», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

У Мінабароны ўдакладнілі, што на паўднёвым кірунку да аховы дзяржаўнай мяжы залучылі асабовы склад сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл. «Асаблівую ўвагу асабовы склад надае працы на кантрольна-прапускных пунктах», — адзначаецца ў паведамленьні.

«Падразьдзелы Ўзброеных сіл, што знаходзяцца на ўзмацненьні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, нікому не пагражаюць, але пры гэтым надзейна абараняюць Радзіму, яе сувэрэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасьць. Мясцовае насельніцтва ведае абстаноўку на сумежнай тэрыторыі і разумее, што беларускія вайскоўцы забясьпечваюць бясьпеку краіны», — адзначылі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У сярэдзіне студзеня начальнік Сьледчага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Канстанцін Бычак заявіў аб выяўленьні на беларускай тэрыторыі «сеткі ўкраінскіх агентаў, якія займаліся перакіданьнем выбуховых рэчываў і зброі».

У прыватнасьці, паведамлялі аб затрыманьні «украінскага агента» пад пазыўным «Мангуст», які пэўны час жыў ва Ўкраіне і працаваў егерам, а потым пераехаў у Беларусь, дзе ажаніўся. Але потым зноў вярнуўся ва Ўкраіну. На дзяржаўнай тэлевізіі прадэманстравалі відэазапіс з допыту, на якім затрыманы пэрыядычна адказваў па-ўкраінску. Ён прадставіўся як Вячаслаў Барадзій. У матэрыяле таксама згадваецца яшчэ адзін грамадзянін Украіны, Сяргей Неўмяржыцкі.

Служба бясьпекі Ўкраіны так і не пракамэнтавала гэтую сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG