Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 студзеня ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская разам з прэзыдэнтамі Літвы і Польшчы ўшануе памяць герояў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў


Капліца на могілках Росы ў Вільні, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.
Капліца на могілках Росы ў Вільні, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.

У нядзелю, 21 студзеня ў Вільні адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў чатырох краін — Літвы, Польшчы, Беларусі і Ўкраіны — для ўшанаваньня памяці герояў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў.

Паводле паведамленьня прэсавай службы Сьвятланы Ціханоўскай, у Вільні пройдзе шэраг мэмарыяльных мерапрыемстваў у памяць паўстаньня, якім на землях сучасных Беларусі і Літвы кіраваў нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.

У 12.30 — 13.30 адбудзецца сьвятая імша ў Катэдральным саборы.

У 14.00 — 14.45 пройдзе памятная цырымонія на могілках Росы.

На Росах заплянаваныя выступы прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы, пасла Ўкраіны і лідэра дэмакратычнай Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.

  • Паўстаньне 1863 — 1864 гадоў пачалося 22 студзеня 1863 году ў Варшаве. На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы яно пачалося 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага Ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.
  • Ва ўсіх беларускіх губэрнях у сакавіку — красавіку былі створаныя паўстанцкія атрады, якія складаліся пераважна з дробнай шляхты, мяшчан і сялян.
  • За наступныя паўгода на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбылося 46 бітваў і баёў. Самай вялікай бітвай лічыцца бітва пад Мілавідамі ў цяперашнім Баранавіцкім раёне Беларусі, якая адбылася 3 чэрвеня. Аб’яднаныя сілы пяці паўстанцкіх атрадаў разграмілі царскія войскі.
  • Увосень 1863 году паўстаньне было крывава задушанае.
  • Кастусь Каліноўскі, які выдаваў беларускамоўную газэту «Мужыцкая праўда» і, як кіраўнік ураду, публікаваў дзяржаўныя загады па-беларуску, быў арыштаваны 29 студзеня 1864 году і 22 сакавіка павешаны на Лукіскім пляцы ў Вільні.

ПОЎНАЯ ВЭРСІЯ КНІГІ «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» ў фармаце PDF

Што важна ведаць пра перапахаваньне Кастуся Каліноўскага

Цырымонія перапахаваньня парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў адбылася 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.

  • Цягам 2016 году на гары Гедзіміна ў Вільні двойчы здарыліся апоўзьні, паўстала пагроза славутай вежы.
  • У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
  • У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам.
Парэшткі Кастуся Каліноўскага
Парэшткі Кастуся Каліноўскага

  • У ліпені 2019 году для параўнаньня ДНК эксгумавалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне (у лідэра паўстаньня не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі). Але вынікі экспэртызы дагэтуль не апублікаваныя.
  • Дзяржаўную камісію ў справе перапахаваньня ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мэмарыялізацыю, а вось афіцыйны Менск асаблівага зацікаўленьня ня выявіў.
  • Беларуская грамадзкасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагільлі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.
  • У канцы верасьня шэраг беларускіх інтэлектуалаў зьвярнуліся да літоўскіх уладаў з просьбай перадаць парэшткі аднаго з галоўных нацыянальных герояў для перапахаваньня ў Беларусі. Літоўцы не адрэагавалі, бо не атрымалі афіцыйнага звароту ад беларускіх уладаў.
  • У Вільні перапахаваюць парэшткі 20 з 21 знойдзеных паўстанцаў — навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць ксяндза Станіслава Ішору. Ёсьць генэтычныя дадзеныя нашчадкаў, якія жывуць у Літве і Польшчы, але аналіз паказаў, што сярод пахаваных яго няма.

Публікацыі на тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG