Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што робяць беларусы на самым прэстыжным форуме сьвету


Алесь Аляхновіч. Каляж.
Алесь Аляхновіч. Каляж.

У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў, самыя ўплывовыя лідэры думак сустракаюцца там, каб абмеркаваць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам.

Ужо другі год запар у Эканамічным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, пасьля 30 год адсутнасьці. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.

Алесь Аляхновіч ужо другі год удзельнічае ў форуме ў складзе дэлегацыі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай. Яе сёлетнюю праграму ён называе яшчэ больш насычанай, чым летась. Ціханоўская ўзяла ўдзел у дзьвюх сустрэчах прэзыдэнцкага ўзроўню, разам зь лідэрамі Польшчы, Вугоршчыны, Латвіі, міністрам замежных справаў Украіны, прэм’ерам Харватыі.

Частку сустрэчаў ладзіў беларускі бок, а на шэраг выступаў Ціханоўскую запрасілі замежныя арганізатары. Агулам, паводле Аляхновіча, за пару дзён у Ціханоўскай адбылося некалькі дзясяткаў двухбаковых і шматбаковых сустрэч.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Ціханоўская сустракаецца ня толькі з прадстаўнікамі заходніх краін, але і дзяржаў Азіі. Некаторыя сустрэчы адбываюцца без дарадцаў. Гэты форум дае магчымасьць размаўляць з уладамі краін, да якіх мы звычайна ня можам дагрукацца. Як вы думаеце, чаму менавіта ўчора Лукашэнка выступіў з заявай наконт зьмены ваеннай дактрыны? Ці не таму, каб перабіць парадак дня Ціханоўскай, што яна сустракаецца з кіраўнікамі і прэм’ерамі буйных краін, карпарацый, узгадвае пра Беларусь, дамаўляецца. З тым жа Google, каб альгарытмы дапамагалі беларускаму кантэнту зьяўляцца вышэй за расейскі ці за кантэнт беларускіх прапагандыстаў. Такой адной заявай Лукашэнка спрабаваў перабіць тое, што робяць беларускія дэмакратычныя сілы», — лічыць Аляхновіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG