Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Кандрусевіча


Уладзімер Кандрусевіч. Архіўнае фота
Уладзімер Кандрусевіч. Архіўнае фота

У тэатры, дзе яна мела праходзіць, сытуацыю не камэнтуюць.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (РТБД) скасавалі правядзеньне выставы працаў беларускага мастака Ўладзімера Кандрусевіча, заплянаваную на 16 студзеня.

«Скасаваньне! Выставу, якая прайшла ўсе ўзгадненьні, забаранілі на этапе мантажу. Тэатар беларускай драматургіі», — паведаміў мастак на сваёй старонцы ў Facebook.

На афіцыйных рэсурсах Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі — сайце і старонцы ў Facebook няма інфармацыі пра гэтую сытуацыю і прычыны скасаваньня выставы.

Беларускі жывапісец і манумэнталіст Уладзімер Кандрусевіч вядомы сваімі фрэскамі ў касьцёлах. Яго называюць адзіным у Беларусі мастаком, які ў сваіх фрэсках працягвае традыцыі італьянскага Адраджэньня.

За плячыма мастака — росьпісы сямі сьвятыняў, у тым ліку ў касьцёлах Полацку, Расонаў, а таксама ў Віцебску. Вялікі ажыятаж выклікала ягоная фрэска з палітыкамі, якую ён зрабіў у касьцёле сьвятога Антонія Падуанскага, перабудаваным з Дома культуры Віцебскага вучэбна-вытворчага прадпрыемства «Галант» і асьвячоным у 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG