Пра гэта паведаміла аб’яднаная прэсавая служба судоў Омскай вобласьці (Расея).
Ерамеева абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу РФ (тэрарыстычны акт). У якасьці меры стрыманьня яму абранае ўтрыманьне пад вартай да 30 студзеня.
У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэту ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі — гэта часова блякавала рух па магістралі.
7 сьнежня 2023 году ФСБ паведаміла пра затрыманьне ў Омску Ерамеева, які, паводле сьцьвярджэньня сілавікоў, «даў прызнальныя паказаньні аб працы пад кантролем украінскіх спэцслужбаў» і прызнаў віну.
Сьцьвярджаецца, што яго задачай «было часова паралізаваць БАМ для зрыву пастаўкі паўночнакарэйскіх вайсковых грузаў».
Як стала вядома «Позірку», 9 сьнежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласьць) супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі затрымалі каля 20 чалавек. Затрымлівалі людзей і пасьля гэтай даты.
- Сяргей Ерамееў — беларус, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
- Вядома, што раней у Беларусі ён страціў працу за ўдзел у пратэстах 2020 году. Сяргей працаваў апэратарам прыладаў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у страйку ў 2020 годзе.