Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners — міжнародны рэйтынг краінаў паводле ўзроўню свабоды перамяшчэньня, якую яны даюць сваім грамадзянам. Месцы пашпартоў вызначаюцца па колькасьці краінаў, у якія іх уладальнікі могуць трапіць бязь візы.
Для гэтага кампанія Henley & Partners, якая дае кансультацыі па пытаньнях грамадзянства і пражываньня ў сьвеце, выкарыстоўвае зьвесткі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA). Рэйтынг складаецца ўжо 19-ы год.
З суседзяў Беларусі Польшча дзеліць 6-е месца з Чэхіяй, Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй. Літва і Эстонія дзеляць 8-е месца, Латвія, Славаччына і Славенія — 9-е. Украіна ў індэксе моцы пашпарта займае 32-е месца, Расея — 51-е.
5 гадоў таму Беларусь у індэксе займала прыкладна такое ж месца — 65-е. Яе пашпарт і тады быў самы слабы ў параўнаньні з пашпартамі ўсіх суседзяў,
Першае месца ў індэксе Henley & Partners за 2023 год падзялілі Францыя, Нямеччына, Італія, Гішпанія і Сынгапур.