Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З музэю Камянецкай вежы прыбралі сьцяг з Пагоняй


Верхні ярус экспазіцыі ў Камянецкай вежы з харугвамі, на якіх выявы Пагоні і Калюмнаў
Верхні ярус экспазіцыі ў Камянецкай вежы з харугвамі, на якіх выявы Пагоні і Калюмнаў

Харугва Вялікага Княства Літоўскага з выявай вершніка зьнікла з экспазыцыі музэю, які разьмяшчаецца ў вежы-данжоне XIII стагодзьдзя, паведамляе «Наша ніва».

Раней сьцяг з Пагоняй знаходзіўся на верхнім ярусе вежы, побач зь ім вісеў прапарэц з Калюмнамі, родавым знакам Гедзімінавічаў. Як стала вядома «Нашай ніве», на сёньня Пагоні ў вежы няма, але Калюмны засталіся.

Зьмены ў экспазыцыі музэю маглі быць зьвязаныя зь візытам у Камянец міністра культуры Анатоля Маркевіча ў 2023 годзе, мяркуе «Наша ніва». Сярод іншага, міністар наведваў і Камянецкую вежу.

Раней стала вядома, што ў Лідзе з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага зьнік герб паўстаньня Каліноўскага.

20 ліпеня 2023 году стала вядома, што з будынку Горадзенскага чыгуначнага вакзалу прапаў памятны знак паўстанцам 1863 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG