Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за 60 гадоў адкрылі новы тып антыбіётыкаў. Дапамог штучны інтэлект


Мэтыцылін-рэзыстэнтны залацісты стафілякок Staphylococcus aureus (MRSA) немагчыма было зьнішчыць ранейшымі антыбіётыкамі
Мэтыцылін-рэзыстэнтны залацісты стафілякок Staphylococcus aureus (MRSA) немагчыма было зьнішчыць ранейшымі антыбіётыкамі

Выкарыстаньне штучнага інтэлекту (ШІ) робіцца важным элемэнтам у мэдыцыне. Гэтая тэхналёгія дапамагла навукоўцам упершыню за 60 гадоў адкрыць новую клясу антыбіётыкаў. Яна можа выкарыстоўвацца супраць бактэрый Staphylococcus aureus (MRSA)

Адкрыцьцё новага злучэньня, здольнага зьнішчыць устойлівую да лекаў бактэрыю, ад якой штогод гінуць тысячы людзей па ўсім сьвеце, можа стаць паваротным момантам у барацьбе з устойлівасьцю бактэрый да антыбіётыкаў, паведамляе Euronews.

Прафэсар мэдычнай інжынэрыі і навукі Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT) і адзін з аўтараў дасьледаваньня Джэймз Колінз адзначыў: «Наша праца забясьпечвае аснову, якая не патрабуе вялікіх затрат часу, рэсурсаў і дае магчымасьць прааналізаваць хімічную структуру так, як мы не рабілі дагэтуль».

Вынікі дасьледаваньня былі апублікаваныя ў часопісе Nature ў суаўтарстве з групай, у якую ўваходзяць больш за 20 дасьледчыкаў.

Як паведамляецца, у мэтах прагназаваньня актыўнасьці і таксычнасьці новага злучэньня ўдзельнікі праекту выкарыстоўвалі мадэль глыбокага навучаньня. Глыбокае навучаньне мае на ўвазе выкарыстаньне штучных нэўронавых сетак для аўтаматычнага навучаньня і прадстаўленьня характарыстык дадзеных бязь яўнага праграмаваньня.

Яно знаходзіць усё большае прымяненьне ў распрацоўцы лекавых прэпаратаў, каб паскорыць выяўленьне патэнцыйных кандыдатаў, прадказаць іх уласьцівасьці і аптымізаваць працэс распрацоўкі лекаў.

У гэтым выпадку дасьледнікі засяродзіліся на мэтыцылін-рэзыстэнтным залацістым стафілякоку (MRSA), устойлівым да большасьці антыбіётыкаў.

Інфэкцыі, выкліканыя MRSA, могуць вар’іраваць ад лёгкіх скурных інфэкцый да больш сурʼёзных і патэнцыйна небясьпечных для жыцьця выпадкаў, такіх як пнэўманія і інфэкцыі крывяноснай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG