Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарку браслаўскага Музэя традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак


Музэй традыцыйнай культуры ў Браславе
Музэй традыцыйнай культуры ў Браславе

Затрыманьне працаўнікоў Музэю традыцыйнай культуры ў Браславе адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.

Дырэктарку браслаўскага Музэя традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак, на такі ж тэрмін арыштаваныя яе муж і сямейная пара Рулевічаў, паведамляе «Вясна».

Людміла Рулевіч — знакамітая ў рэгіёне майстрыха, закавальніца майстэрства традыцыйнага ткацтва.

Яшчэ тром людзям уручаны позвы ў суд. Усё гэта - вынікі начных арыштаў, які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.

Паводле інфармацыі «Белсату», уначы ў чацьвер у дамы работнікаў Музэю традыцыйнай культуры прыйшоў АМАП. Сярод затрыманых — была кіраўніуа загадчыца музэю Элеанора Зінкевіч, ейны муж, а таксама іншыя працаўнікі ўстановы.

У дамах усіх работнікаў быў учынены «дасканалы ператрус», падчас якога знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама сканфіскавалі стары дакумэнт з пячаткаю, на якой выяўленая Пагоня.

У праграме выставы «Калядныя ўзоры» значылася батлейка «Цар Ірад», майстар-клясы, выстава вінтажных навагодніх цацак. Паведамляюць, што на выставу прыйшло шмат людзей, таму яе пастанавілі не адмяняць, нягледзячы на тое, што работнікаў музэю не было на месцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG