Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google знайшоў спосаб, як не раскрываць сілавікам месцазнаходжаньне карыстальнікаў


Кампанія Google больш ня будзе раскрываць сілавікам месцазнаходжаньне карыстальнікаў, бо сутыкнулася з ціскам амэрыканскіх заканадаўцаў і журналістаў. Пра гэта са спасылкай на выданьне Business Insider піша nashaniva. com.

Паводле Business Insider, кампанія Google пацьвердзіла яму наяўнасьць падобных плянаў.

Гэтае рашэньне Google узьнікла на фоне частага крымінальнага перасьледу людзей з боку паліцыі ЗША за тое, што яны робяць нелегальныя аборты ў тых штатах, дзе гэта забаронена законам.

Некаторыя журналісцкія расьсьледаваньні паказваюць, што амэрыканскія паліцыянты рэгулярна зьвяртаюцца ў Google з ордэрамі на выдачу гісторыі перамяшчэньняў такіх карыстальнікаў і выкарыстоўваюць гэтыя зьвесткі ў якасьці доказаў для завядзеньня крымінальных спраў, піша Business Insider.

«У сувязі з гэтым 42 кангрэсмэны напісалі ліст кіраўніцтву Google з заклікам увогуле спыніць збор і захоўваньне інфармацыі аб месцазнаходжаньні карыстальнікаў. У выніку кампанія вырашыла адмовіцца ад захоўваньня падобнай інфармацыі на сваіх воблачных сэрвэрах, перанакіраваўшы яе на лякальныя сховішчы тэлефона карыстальнікаў. Гэта дазволіць Google легальна адмаўляць паліцыі ў перадачы мэтаданых, бо ў самой кампаніі ня будзе да іх доступу», — сьцьвярджае Business Insider.

Таксама прадстаўнікі Google паведамілі выданьню, што «новая палітыка захоўваньня даных будзе спрыяць больш глябальным намаганьням кампаніі абараніць канфідэнцыйнасьць карыстальнікаў».

Чакаецца, што ўжо з наступнага году актыўныя карыстальнікі сэрвісу Google Maps на прыладах Android і iOS будуць паступова атрымліваць афіцыйныя апавяшчэньні пра новы спосаб захоўваньня іх мэтаданых.

  • У лютым 2023 году дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрчы з кіраўнітвам кампаній Google i Youtube зьвярнулася да іх з просьбай прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG