Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Герояў, які прыпадае на ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. ВІДЭА


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі кожны год у канцы лістапада прыпамінае герояў і аддае ім павагу.

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Герояў, які прыпадае на ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла заявіла сярод іншага:

«Гэтак, як сёньня ўкраінскія героі змагаюцца, каб выратаваць свой край ад нападу з Усходу, гэтак і ў 1920 годзе 10 тысячаў Случчакоў узялі зброю ў рукі, каб бараніць ад расейскай навалы Беларускую Народную Рэспубліку.
Ніхто, на жаль, ім не дапамог — не было ў іх нават і зброі для кожнага змагара, але нашыя героі стрымалі ледзь не на месяц бальшавіцкі напад».

Паводле Сурвіллы, беларусы ва ўсім вольным сьвеце дасюль кожны год адзначаюць гэты гераічны збройны чын сваіх суродзічаў са Случчыны, з удзячнасьцю адзначае яго і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая кожны год у канцы лістапада ўрачыста прыпамінае герояў і аддае ім павагу.

  • У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • У Слуцку, а таксама ў мястэчках Грозаве і Семежаве сфармаваўся 2-гі Грозаўскі полк зь беларускай міліцыі і сялян-добраахвотнікаў. Грозаўскі полк складаўся з 2 батальёнаў. Камандзір палку — капітан Лука Семянюк, намесьнік камандзіра палку — капітан Гнароўскі, камандзіры батальёнаў — капітан Антон Самусевіч і штабс-капітан Мацэля.
  • У 2-м Грозаўскім палку было каля 2 тыс. чалавек. У пачатку Слуцкага паўстаньня полк займаў фронт у 60 км у нэўтральнай зоне савецка-польскай мяжы на поўнач ад лініі фронту 1-га Слуцкага палку і рабіў напады на палявыя каравулы Чырвонай Арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG