Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня ліквідаванай партыі «Зялёныя» заявіў пра намер удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах


Зьміцер Кучук
Зьміцер Кучук

Зьміцер Кучук, былы старшыня партыі «Зялёныя», ліквідаванай у ліпені 2023 году, заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Пра гэта ён паведаміў у відэазвароце, разьмешчаным у сваім Фэйсбуку.

Кучук не спадзяецца атрымаць дэпутацкі мандат, але жадае стаць голасам беларусаў, якія застаюцца ў краіне.

«Калі ў краіне няма сумленных свабодных выбараў, нашыя галасы ніхто ня лічыць, калі ў суседніх краінах ідзе вайна, з 15 палітычных партый ліквідавана 11, а за палітычную дзейнасьць можна трапіць у турму, я прыняў рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Я ня маю ілюзіяў, што атрымаю дэпутацкі мандат, але мне важна стаць голасам тых беларусаў, хто знаходзіцца ўнутры краіны, хто гатовы падтрымліваць незалежных кандыдатаў. Мы падрыхтавалі законапраект аб амністыі і будзем яго рэалізоўваць пасьля выбарчай кампаніі. У нас ёсьць канцэпцыя рэформаў, якую неабходна рэалізаваць. Зь ёю можна азнаёміцца на сайце zabelarus.com. Мне патрэбная ваша падтрымка і салідарнасьць. Дзякуй», — заявіў палітык.

20 лістапада 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні выбараў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы на 25 лютага 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG