Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла свой удзел у яшчэ адной дамове СНД для Беларусі і Расеі


Будынак ураду Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Будынак ураду Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Украіна выйшла з СНД у траўні 2018 году і цяпер пераглядае прававую базу. Некаторыя пагадненьні СНД усё яшчэ маюць юрыдычную моц зь іншымі краінамі арганізацыі, але толькі ў тым выпадку, пакуль ня будуць падпісаныя адпаведныя двухбаковыя пагадненьні.

Кабінэт міністраў Украіны спыніў дзеяньне дамовы СНД аб супрацы ў барацьбе са злачынствамі ў сфэры эканомікі ў дачыненьнях з Расеяй і Беларусьсю.

Такі крок ва ўрадзе Ўкраіны патлумачылі «прынцыповымі зьменамі абставін».

Краіны СНД падпісалі дамову аб супрацы ў барацьбе з злачынствамі ў сфэры эканомікі 12 красавіка 1996 году ў Маскве (Расея).

Дамова прадугледжвала абмен інфармацыяй і досьведам у сфэры барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, а таксама аказаньне прававой дапамогі пры іх расьсьледаваньні.

У пачатку кастрычніка Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў рашэньне аб спыненьні дзеяньня дамовы аб супрацы краін Садружнасьці Незалежных Дзяржаў (СНД) у барацьбе са злачыннасьцю ў дачыненьнях з Расеяй і Беларусьсю.

Украіна выйшла з СНД у траўні 2018 году і цяпер пераглядае прававую базу. Некаторыя пагадненьні СНД усё яшчэ маюць юрыдычную моц зь іншымі краінамі арганізацыі, але толькі ў тым выпадку пакуль ня будуць падпісаныя адпаведныя двухбаковыя пагадненьні.

З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, якое падтрымаў і Аляксандар Лукашэнка, Украіна ажыцьцяўляе працэс спыненьня дзеяньня дакумэнтаў, падпісаных зь Беларусьсю.

Зь лютага 2022 году Ўкраіна спыніла дзеяньне больш як 30 двухбаковых пагадненьняў і дамоваў зь Беларусьсю. Раней паведамлялі, што дзейнымі застаюцца яшчэ каля 100 такіх дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG