Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купрэйчык: Людзі ўнутры сыстэмы дапамагаюць змагацца з рэжымам


Мацьвей Купрэйчык. Каляж
Мацьвей Купрэйчык. Каляж

Такога расьсьледаваньня ў Беларусі яшчэ ня было, кажуць прадстаўнікі BelPol пра свой матэрыял, прысьвечаны новай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Былыя сілавікі сьцьвярджаюць, што атрымалі сотні дакумэнтаў, якія падрабязна апісваюць новы палац коштам 14 мільёнаў даляраў.

Што ўваходзіць у гэтую цану і адкуль пэўнасьць, што там мае жыць Лукашэнка? Пра новае расьсьледаваньне расказвае прадстаўнік BelPol Мацьвей Купрэйчык.

Паводле аднаго з аўтараў расьсьледаваньня, новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейскай 15 у Менску, у будынку былой «лечкамісіі». Уся тэрыторыя цяпер закрытая для наведнікаў, там змантавана шмат відэакамэраў, ахова ў двух КПП, людзі ў цывільным.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

«Мы прадэманстравалі шмат дакумэнтаў, якія маюць як гербавыя пячаткі, так і дамовы на пастаўкі рознага абсталяваньня, у якіх канкрэтна напісана, што гэта набывалася асабістым распараджэньнем дыктатара», — кажа Купрэйчык.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», ідзецца пра аб’ект, які ў задуме мае быць рэзыдэнцыяй старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. Такую новую пасаду Аляксандар Лукашэнка ўпісаў у Канстытуцыю ў 2022 годзе. Купрэйчык сьцьвярджае, што BelPol правяраў гэтую інфармацыю.

«Я магу на 100% сказаць, што гэтая рэзыдэнцыя рыхтуецца для Лукашэнкі. У нас ёсьць частка дакумэнтаў, якія мы ня можам паказаць у мэтах бясьпекі. Там выразна пра гэта гаворыцца. Таму мы і кажам пра ўсё з такой упэўненасьцю. Дакумэнты мы атрымалі зь дзьвюх не зьвязаных паміж сабою крыніцаў», — дадае прадстаўнік Belpol.

На яго думку, здабыцьцё такіх дакумэнтаў сьведчыць пра неманалітнасьць сыстэмы і наяўнасьць у ёй людзей, якія хочуць пераменаў і чакаюць «нейкага канкрэтнага моманту».

Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Стоп-кадар з расьсьледаваньня BelPol
Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Стоп-кадар з расьсьледаваньня BelPol

Агульны кошт усяго аб’екту – 43 645 943 беларускія рублі. BelPol прыводзіць кошт паводле курсу на 1 жніўня 2023 году — амаль $14,4 мільёна.

Ускосна пацьвярджаюць тое, што рэзыдэнцыя пабудаваная для Лукашэнкі, дакумэнты, падпісаныя начальнікам галоўнага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва кіраўніцтва справаў Лукашэнкі Яўгенам Галіным, памяшканьні для адʼютанта і асабістай аховы, адна спальня, адзін працэдурны кабінэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG