Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адрэагаваў на ўказ Лукашэнкі пра пашпарты


Прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана
Прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана

Прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана сказаў, што прыняты ў Беларусі ўказ № 278 дэманструе, як «нелегітымны рэжым Аляксандра Лукашэнкі цалкам грэбуе фундамэнтальнымі правамі беларусаў».

Стана адзначыў 7 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі, што дакумэнт стаў «чарговым крокам у шэрагу дзеяньняў нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларусаў, якія былі вымушаныя ўцякаць за мяжу ад рэпрэсій і перасьледу».

На думку прадстаўніка Эўразьвязу, рэжым спрабуе прымусіць эмігрантаў вяртацца ў Беларусь, «дзе іх, праўдападобна, могуць чакаць рэпрэсіі».

«Эўрапейскі Зьвяз рашуча асуджае гэтае рашэньне, і мы працягнем падтрымліваць беларусаў у іх імкненьні да дэмакратыі», — падкрэсьліў Стана. Аднак, паводле яго, Эўразьвяз, для таго каб прымаць далейшыя рашэньні, павінен яшчэ зразумець, якія практычныя наступствы можа прынесьці гэты дакумэнт для грамадзян Беларусі, што знаходзяцца на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу.

  • Указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасьня № 278 пазбаўляе замежныя ўстановы Беларусі магчымасьці падаўжаць тэрмін дзеяньня пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакумэнты. Касуецца права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэньня маёмасьці, уключаючы нерухомасьць і аўтамабілі. Такія ўгоды можна будзе ажыцьцяўляць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржаўныя органы або на падставе даверанасьці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасьці афармлялі консульствы).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG