Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палку Каліноўскага паведамілі, што Зяленскі ўзнагародзіў яшчэ чатырох беларускіх добраахвотнікаў


Беларусы-добраахвотнікі палку Каліноўскага. Архіўнае фота
Беларусы-добраахвотнікі палку Каліноўскага. Архіўнае фота

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасьць» трэцяй ступені трох загінулых беларускіх добраахвотнікаў — Зьмітра Рубашэўскага, Эдуарда Лобава і Данііла Ляшука.

У палку Каліноўскага паведамілі, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў чатырох байцоў беларускага падразьдзелу ордэнамі «За мужнасьць» трэцяй ступені.

Як адзначаецца ў тэлеграм-канале палку, з нагоды дня ўкраінскай выведкі, які адзначаецца 7 верасьня, Зяленскі асабіста ўручыў узнагароды беларускім добраахвотнікам.

«Украіна ганарыцца кожным воінам Галоўнага ўпраўленьня выведкі, усімі героямі нашай выведкі. Ганарымся кожнай вашай апэрацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія рэальна яго аслабляюць. Зараз мы ня можам гаварыць адкрыта пра большую частку вашай баявой і выведнай працы. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемэнт гэтай вашай працы!» — заявіў Уладзімір Зяленскі на цырымоніі ўзнагароджваньня.

Імёны ўзнагароджаных беларускіх добраахвотнікаў не называюць. На афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны тэкст указу аб узнагароджаньні пакуль адсутнічае.


Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасьць» трэцяй ступені трох загінулых беларускіх добраахвотнікаў — Зьмітра Рубашэўскага, Эдуарда Лобава і Данііла Ляшука.

У красавіку 2022 году званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна прысвоілі беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю, які загінуў 13 сакавіка 2022 году, прыкрываючы адыход сваіх байцоў пад Кіевам. Яго пахавалі ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG