Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка пра беларускія пашпарты «вагнэраўцаў», заявы Зяленскага і ўльтыматум ад ЭЗ


Павал Латушка, каляж.
Павал Латушка, каляж.

«Вагнэраўцы» атрымліваюць сапраўдныя беларускія пашпарты, аформленыя на несапраўдныя імёны і прозьвішчы. Так яны могуць трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу проста праз памежныя пераходы.

Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе сказаў намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.

Колькасьць выдадзеных дакумэнтаў палітык не ўдакладніў, але заўважыў, што такая практыка ідзе ўжо месяц.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэавэрсіі на Youtube.

«Мы можам прагназаваць розныя мэты знаходжаньня гэтых асобаў на тэрыторыі Эўропы ці іншых краінаў сьвету. Зразумела, што гэта могуць быць пытаньні, зьвязаныя зь некаторымі момантамі па дэстабілізацыі сытуацыі. Але сьцьвярджаць гэтага мы ня можам», — сказаў Латушка.

Палітык нагадаў, што некалькі сотняў «вагнэраўцаў» ужо падпісалі кантракты зь Міністэрствам абароны Беларусі, яны застануцца на тэрыторыі краіны. Як варыянт, яны застануцца ў складзе Сіл спэцыяльных апэрацый і могуць быць выкарыстаныя для стварэньня праблем на мяжы, у тым ліку «маючы супрацоўніцтва» зь мігрантамі, якія штодня атакуюць межы Польшчы, Літвы і Латвіі, лічыць Павал Латушка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG