Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні невядомыя разбурылі мэмарыял памяці загінулым беларусам «Вахта сьвятла»


Архіўнае фота мэмарыялу «Вахта сьвятла»
Архіўнае фота мэмарыялу «Вахта сьвятла»

Невядомыя зьдзейсьнілі акт вандалізму ў дачыненьні да мэмарыялу памяці беларусаў «Вахта сьвятла» каля беларускай амбасады ў Вільні.

Як распавёў Свабодзе актывіст Ільля Міронаў, невядомыя раскідалі практычна ўсе лямпадкі, многія зь іх разьбітыя.

На цяперашні момант актывісты ўжо аднавілі мэмарыял.

Мэмарыял памяці беларусаў у Вільні ў 2020 годзе пасьля прэзыдэнтцкіх выбараў у Беларусі, калі падчас пратэстаў былі забітыя Аляксандар Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў і іншыя беларусы, што негвалтоўна выступілі супраць улады.

Мэмарыял уяўляе сабой фота ўсіх вядомых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, а з пачаткам вайны ва Ўкраіне — і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, ваюючы за Ўкраіну супраць расейскай агрэсіі. Побач з фатаздымкамі стаяць лямпадкі, якія штовечар запальваюць, таксама беларусы прыносяць да мэмарыялу кветкі, прыбіраюцца, сочаць за станам партрэтаў.

У кастрычніку 2020 году мэмарыял ужо спрабаваў зьнішчыць пралукашэнкаўскі і прарасейскі блогер Лаўрынас Рагельскіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG