Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што даў год дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту


Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова
Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова

Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту робяць справаздачы аб сваёй працы перад працоўнымі групамі Каардынацыйнай рады. Напярэдадні канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе ў выходныя ў Варшаве, на пытаньні чальцоў Каардынацыйнай рады маюць адказаць усе чальцы кабінэту.

А сёньня на пытаньні Свабоды адказалі прадстаўнікі самой Каардынацыйнай рады — Вольга Кавалькова і Віталь Рымашэўскі.

У першы дзень слуханьняў 2 жніўня выступілі прадстаўніца ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык.

«Хацелася б больш канкрэтыкі, больш лічбаў, больш эфэктыўных інструмэнтаў ацэнкі сваёй дзейнасьці. Вось гэтыя канкрэтныя моманты вельмі часта не гучаць. Я падтрымала ў галасаваньні і Аліну, і Валера, і думаю, што гэта першая спроба. Спадзяюся, што далей мы будзем ацэньваць іх дзейнасьць зыходзячы з тых плянаў, якія яны прадставілі», — кажа Вольга Кавалькова.

«У мяне ацэнкі розныя. Гэта мае пэрсанальныя ацэнкі. Аліна Коўшык супрацоўнічае з нашай фракцыяй „Наша справа“ ўжо даўно. Відавочна, што Аліна спрабуе выканаць сваю місію тут і цяпер, яна супрацоўнічае са шматлікі ініцыятывамі. У спадара Сахашчыка была вялікая справаздача, была лічба пра роту з тысячы айцішнікаў, пра новыя лятальныя апараты. На мой погляд, гэта ўсё не абгрунтавана ніводным зьнешнім сьведчаньнем. Спадзяюся, што гэтая справаздача прынамсі ў адным пункце сапраўдная. Але, на маю думку, ён ня выканаў функцыю кіраўніка свайго напрамку. Па ягоных жа сьведчаньнях, не ўсталяваныя шчыльныя кантакты зь ніводнай з баявых адзінак, якія змагаюцца за беларускую свабоду», — кажа Віталь Рымашэўскі.

У другі дзень свае справаздачы агучылі прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях — Вольга Гарбунова і ў міжнародных справах — Валер Кавалеўскі. Бліжэйшым часам чакаюцца справаздачы прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў транзыце ўлады і аднаўленьні законнасьці і правапарадку Паўла Латушкі і Аляксандра Азарава. Яны не змаглі агучыць свае справаздачы перад Каардынацыйнай радай з прычыны паездкі ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG