Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Адамовіча


Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч

Падзеі 3 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

*Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну.

Таксама ў гэты дзень

1492 — пачалася першая экспэдыцыя італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калюмба. Ён хацеў адкрыць найкарацейшы марскі шлях з Эўропы ў Індыю. Але ў выніку экспэдыцыя адкрыла Амэрыку.

Хрыстафор Калюмб
Хрыстафор Калюмб

1678 — паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам заключанае Андрусаўскае замірэньне на 13 гадоў, наўзамен за Кіеў Рэчы Паспалітай перададзены Вяліж, Себеж і Невель.

1933 — адбылося Кобрынскае сялянскае паўстаньне. Падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі, 100 сялянаў Кобрынскага павету, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.

1940 — Літва далучаная да СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1923 Мікола Кедышка, удзельнік антынацысцкага супраціву. Загінуў у баі з нацыстамі, якія напалі на явачную кватэру.

1953Валеры Шаблюк, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

1975Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Юры Бліноў
Юры Бліноў

1986 Дар’я Домрачава, беларуская біятляністка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка сьвету, Герой Беларусі. У 2020 адмовілася далучыцца да беларускіх спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту над мірнымі пратэстоўцамі.

У памяці

1994 Інакенцій Смактуноўскі (Смактуновіч), савецкі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.

2008 Аляксандар Салжаніцын, пісьменьнік і дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Аляксандар Салжаніцын, 1975 год, Парыж
Аляксандар Салжаніцын, 1975 год, Парыж

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG