Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыне Адамовіч вярнулі яе ліст да Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрыманьня»


Belarus — Politician Mikoła Statkievič among the supporters of Źmicier Palijenka near Minsk city court, 25sep2019
Belarus — Politician Mikoła Statkievič among the supporters of Źmicier Palijenka near Minsk city court, 25sep2019

Жонка палітвязьня Марына Адамовіч паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ёй вярнулі ліст да Міколы Статкевіча з пазнакай «адмова ад атрыманьня».

«Бяз словаў... Не забралі з пошты. Вярнулі...», — пракамэнтавала жонка палітвязьня.

Ад палітзьняволенага Міколы Статкевіча больш за 5 месяцаў няма ніякіх вестак.

Ягоная жонка Марына Адамовіч у сярэдзіне траўня атрымала адказ адміністрацыі калёніі пра тое, што Мікалая Статкевіча зьмясьцілі на паўгода ў адзіночную камэру.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 сьнежня 2021 году яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.

У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калёнію № 13. З таго часу яго рэгулярна зьмяшчаюць у ШЫЗА — яму выпісалі ня менш за 36 спагнаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG