Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі другую ноч працягваюцца беспарадкі пасьля забойства паліцыянтам 17-гадовага хлопца


Адна з вуліц Нантэру пасьля беспарадкаў
Адна з вуліц Нантэру пасьля беспарадкаў

Пратэстоўцы стралялі ў паліцыю фаерамі і падпальвалі машыны ў працоўным прыгарадзе Парыжа Нантэр у сераду, у другую ноч беспарадкаў пасьля сьмяротнага стрэлу.

Выкарыстаньне сілы афіцэрамі супраць падлетка паўночнаафрыканскага паходжаньня спрыяла пачатку пратэстаў супраць жорсткасьці паліцыі ў этнічна разнастайных прыгарадах найбуйнейшых гарадоў Францыі, піша «​Голас Амэрыкі».

На плошчы Пабла Пікаса ў Нантэры палілі аўтамабілі. Францускія СМІ паведамляюць пра інцыдэнты ў многіх іншых месцах па ўсім Парыжы. Відэа ў сацыяльных сетках паказала дзясяткі фаервэркаў, накіраваных на ратушу Мантрэя, на ўсходняй ускраіне Парыжу.

Паліцыя сутыкнулася з дэманстрантамі таксама ў паўночным горадзе Ліль і ў Тулюзе на паўднёвым захадзе краіны, а таксама беспарадкі адбыліся ў Ам’ене, Дыжоне і адміністрацыйным дэпартамэнце Эсон на поўдзень ад сталіцы Францыі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі.

Раней прэзыдэнт Эманюэль Макрон назваў страляніну «невытлумачальнай і недаравальнай». Супрацоўніка паліцыі правяраюць на наўмыснае забойства. Пракуратура сьцьвярджае, што малады чалавек не выканаў патрабаваньня паліцыянта спыніць машыну.

Міністэрства ўнутраных спраў заклікала да спакою і паведаміла, што ў парыскім рэгіёне мабілізавалі 2000 паліцэйскіх.

Заканадаўцы ўшанавалі загінулага хвілінай маўчаньня ў Нацыянальнай асамблеі, дзе прэм’ер-міністарка Элізабэт Барнэ заявіла, што страляніна «відавочна не адпавядала правілам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG