Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусаў не ўпускаюць у Беларусь, і каму Тэртэль прапануе кампраміс


Іван Тэртэль і Аляксандар Кабанаў
Іван Тэртэль і Аляксандар Кабанаў

Беларускія памежнікі на беларускай мяжы могуць не ўпусьціць у Беларусь грамадзяніна Беларусі. І такіх выпадкаў за апошні час прынамсі 20, паведамляе ByPol. Як такое магчыма і якія яшчэ непрыемнасьці могуць чакаць на беларускай мяжы?

Пра гэта каналу Свабода Premium расказвае прэс-сакратар ByPol Аляксандар Кабанаў. Прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў пракамэнтаваў таксама заяву старшыні КДБ, які выступіў з прапановай аб кампрамісе да «апанэнтаў, якія апынуліся за мяжой».

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Ён расказвае, што пра першы выпадак ByPol даведаўся некалькі тыдняў таму. У арганізацыю зьвярнулася асоба, якую не ўпусьцілі ў Беларусь, нягледзячы на беларускае грамадзянства і ўсе неабходныя дакумэнты. Празь некалькі дзён з падобнай гісторыяй зьвярнуўся іншы чалавек. Адна з асобаў, якой не дазволілі вярнуцца, паводле Кабанава, выяжджала ў Літву «на закупы».

«Гэтым людзям не тлумачылі прычынаў, чаму іх не пускаюць. А самі яны кепска ідуць на кантакт і ня вельмі хочуць, каб мы адкрыта казалі, дзе гэта было і пры якіх абставінах. Нават будучы за мяжой, яны баяцца, магчыма, за сваякоў і сяброў», — кажа Кабанаў.

Паводле прэс-сакратара ByPol, гэтыя выпадкі на мяжы могуць быць зьвязаныя з тым, што рэжым у Беларусі занепакоены магчымым пранікненьнем у краіну дывэрсантаў.

«Думаю, што на гэта моцна паўплывала сытуацыя ў Белгарадзкай вобласьці, і ня толькі. Для сілавікоў гэта нечаканая сытуацыя, бо начальства ім даводзіла, што Расея пераможа. Яны баяцца, таму нават усталявалі ў Гомельскай вобласьці нейкія вожыкі або „зубы дракона“ на дарогах, стаяць блёк-пасты. Таму яны баяцца, што з-за мяжы ўедуць „экстрэмісты“», — кажа Аляксандар Кабанаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG