Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не дазволім ператварыць Польшчу ў Беларусь». У польскіх гарадах прайшлі маршы пратэсту супраць кіроўнай партыі


Лідэр польскай апазыцыі Дональд Туск
Лідэр польскай апазыцыі Дональд Туск

Найбуйнейшы марш 4 чэрвеня прайшоў па вуліцах Варшавы.

Акцыя пачалася апоўдні паводле польскага часу.

«Сёньня ўсе людзі добрай волі ў Польшчы пойдуць да перамогі. Мы тут, каб уся Польшча, увесь сьвет бачылі, якія мы моцныя. Нішто ня спыніць гэтую хвалю», — заявіў на пачатку маршу лідэр «Грамадзянскай плятформы» Дональд Туск.

«Грамадзянская плятформа» (PO) — найбуйнейшая з партый, апазыцыйных да кіроўнай правай партыі «Закон і справядлівасьць» (PiS).

Дэманстрацыі адбываюцца і ў іншых буйных гарадах, напрыклад у Кракаве і Шчэціне.

На маршы ў Варшаве прагучалі параўнаньні з сытуацыяй у Беларусі. Кіраўнік Беластоку Тадэвуш Трускаляскі заявіў, што «беларускі мэнталітэт» дабраўся да большасьці дэпутатаў Сэйму і найвышэйшага кіраўніцтва краіны. Ён заклікаў не дазволіць ператварыць Польшчу ў Беларусь і далей падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасьці.

Тыдзень таму прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які стварае камісію, якая мае вялікія паўнамоцтвы. Згодна з праектам акту, які ў Польшчы называюць «lex Tusk», дзеяньні камісіі накіраваны на выкрыцьцё «дзяржаўных службовых асоб або вышэйшага кіроўнага пэрсаналу, якія ў 2007–2022 гадах дзейнічалі на шкоду інтарэсам Рэспублікі Польшча пад уплывам Расеі».

Аўтары акту адзначаюць, што ён у першую чаргу мае на мэце гарантаваць унутраную бясьпеку Польшчы.

PiS неаднаразова абвінавачвала лідэра PO Туска ў супрацоўніцтве з Крамлём. Аднак крытыкі партыі ўлады лічаць, што дзеяньні PiS, да якой належыць і прэзыдэнт Дуда, вядуць Польшчу па «расейскім шляху» змаганьня зь нязгоднымі і здушэньня палітычных апанэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG